Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

 У Год малой радзімы Выдавецтва «Беларусь» адкрыла  кніжную серыю –«Падарожжа па родным краі». Навінка ў гэтым праекце – кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Случчына. Старонка міла і багата».

Прадмова да кнігі гаворыць: «Бадай, кожнаму вядома выслоўе: «У Слуцку – усё па-людску». Па-людску – значыць, жывуць тамашнія людзі годна, сумленна, славяцца сваімі добрымі справамі. Дарэчы, так яны жылі і ва ўсе часы, пачынаючы з самай сівой даўніны. Працавалі, не ведаючы стомы, таму мелі не толькі хлеб, а і да хлеба. Калі ж нападалі на іх заваёўнікі, не задумваючыся браліся за зброю. Ведалі: калі сам сябе не абароніш, ніхто гэтага за цябе не зробіць. Мужна ваявалі не толькі мужчыны. Не чужой была ратная слава і жанчынам. Невыпадкова сёння княгіня Настасся Слуцкая – увасабленне мужнасці і гераізму ўсяго беларускага народа…»

Назву для кнігі аўтару падказалі радкі з коласаўскай «Новай зямлі»:

Прад імі Случчына ляжала,
Старонка міла і багата.
Народ, відаць, жыў панавата,
Прынамсі, добра і заможна,
Па ўсім аб гэтым судзіць можна:
Па ветраках, такіх удумных,
І па абэржах гэтых гумнах,
Па старасвецкіх азяродах,
Па гарбузах на агародах,
Па тытуню і па садочках,
Дзе хаты ніклі, бы ў вяночках.
А тыя ліпы ці таполі!
Такіх не бачылі ніколі:
Развіслі, тоўсты, сакавіты,
Гамоняць з небам – паглядзі ты!

Людзі ды іх лёсы - гэта скарб любога краю. Праз іх лёсы Алесь Марціновіч і паказвае Случчыну, сваю малу. Радзіму.  Чытачы пазнаёмяцца з князямі Апелькавічамі , з Настассей Слуцкай, гісторыя якой была закранута нават у мастацкім фільме  «Настасся Слуцкая», знятам ў 2003 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Некаторыя гісторыкі нават лічаць яе беларускай Амазонкай зя яе мужнасць. Настасся нават выступала супраць татараў разам са сваім каханым мужам Сямёнам Міхайлавічам.. 

З гісторыяй Случчыны звязаны і лёсё Радзівілаў ды Хадкевічаў,  а у раздзеле «Птушка ляцела – і да Кітая даляцела» аўтар распавядае пра Кандрата Карсаліна, мастака-случчаніна, які жыў і працаваў у Паднябеснай у складзе Расійскай духоўнай місіі.

Выданне кнігі  пра Случчыну – добры напамін кожнаму пісьменніку, што кожны з іх можа зрабіць такі «падарунак» сваёй малой Радзіме. 

Па арыткулу Алеся Карлюкевіча: http://sozvuchie.by/component/k2/item/6504-prytsyagnenne-rodnaj-sluchchyny.html?fbclid=IwAR3gLW8PVvL34PkiBHgKHYzIw2svaUoVP8IYuw8csAycJgCOPM08o_ztRAc

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП