Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

Добры дзень, паважаныя сябры, аматары чытання і кніжнай прадукцыі выдавецтва «Беларусь»!

Вашай увазе мы прадстаўляем нашу навінку -- кнігу для дзяцей «Нявеста для кветкавага караля» беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Гэта першы твор аўтара на рускай мове, якая піша звычайна па-беларуску. Казка-п’еса распавядае пра куст Півоні – жыхара кветкавага палісадніка, перад якім у спецыфічных абставінах паўстаў выбар абраць сабе нявесту сярод мноства тамашніх прыгажунь. Кніга выйшла якраз вясной, калі на вуліцах, лугах і ў садах распускаліся і цвілі многія прыгожыя расліны і кветкі... Казка-п’еса вельмі падабаецца дзецям, лёгка чытаецца і мае яркія добрыя малюнкі. Яе цікава чытаць бацькам і дзецям па ролях. Прапануем Вам інтэрв’ю з аўтарам кнігі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. 

— Добры дзень, Кацярына! Як у Вас узнікла ідэя напісаць казку пра кветкі? 

—  Колькі гадоў таму я вырашыла напісаць п’есу для тэатральнага гуртка, які з’явіўся ў школе, дзе я працую. Хацелася стварыць яркія вобразы персанажаў, уяўляліся дзівосныя строі. Падумалася, што кветкі вельмі падыходзяць. Так і пачалася работа над творам. 

— Галоўныя дзеючыя персанажы ў кнізе Куст Півоні, тры Ружы і Фіялка, а якія Вашы самыя любімыя кветкі? 

— Мне падабаюцца ўсе кветкі. Яны такія прыгожыя! Які букет, напрыклад, хацелася б атрымаць, залежыць не ад таго, якія кветкі люблю, а які настрой, якое свята, якая пара года… Півоні, куст якіх у цэнтры ўвагі ў п’есе – адны з самых асаблівых. І калі надыходзіць іх час, то я любуюся гэтым хараством, з асалодай адчуваю іх тонкі водар, дакранаюся да крохкіх пяшчотных пялёсткаў. Шкада, што цвітуць яны зусім нядоўга... Але я, як кветкавая фея, адкрыю вам таямніцу пра тое, як пабачыць куст півоні, які квітнее ў любую пару года… Трэба проста пачаць чытаць маю кнігу – і гэтыя кветкі зацвітуць для вас нават у зімовыя маразы... 

— А Вы самі вырошчваеце кветкі? — Я жыву ў прыватным доме. У садзе растуць розныя кветкі, даглядае іх мая мама. А я штогод саджу на сваім балконе і ўздоўж сцяжынак аксаміткі. Мне вельмі падабаюцца гэтыя ярка-рудыя прыгажуні. Любуюся аранжава-палымянымі кветкамі ад пачатку лета да глыбокай восені. Дарэчы, аксаміткі згадваюцца ў маёй аповесці «Код геніяльнасці». Не проста, як кветкі… там твор у стылі фэнтэзі... 

—  А хто з Вашых герояў Вам самой найбольш падабаецца? Каго б Вы самі хацелі сыграць на сцэне? 

— Для мяне кожны персанаж гэтай казкі па-свойму любімы. На мой погляд, цікавы атрымаўся вобраз Вусеня. Гэты няўрымслівы герой стварае вясёлы настрой. Кветкавы кароль нечакана для самога сябе апынуўся не толькі ў жахлівым, небяспечным для жыцця становішчы, але і ў эпіцэнтры прыдворных інтрыг. Кветкі-паненкі яркія, характарныя і цікавыя... Я б з задавальненнем сыграла б адну з іх... 

— Вы казалі, што гэты твор ужо ўдзельнічаў у конкурсе? Якімі былі водгукі на яго? 

— За твор я атрымала заахвочвальную прэмію, і знайшлася дзіцячая студыя, якая паставіла п’есу. Мяне запрасілі на прэм’еру. Для мяне гэта стала сапраўднай падзеяй. Было вельмі прыемна і цікава назіраць за тым, як ажыла мая кветкавая казка. 

— Хто стварыў гэтыя добрыя, мілыя малюнкі?

— Ілюстрацыі рабіла мая калега, настаўніца пачатковых класаў Ірына Лук’янцава. Для яе гэта быў дэбют. Я рада, што кніга атрымалася такой яркай і прыгожай. Хочацца пажадаць Ірыне працягу гэтай цікавай працы. Я дакладна ведаю, што ёй вельмі спадабалася. 

— Скажыце, калі ласка, што Вы асабіста як настаўніца хацелі данесці дзецям праз казку? 

— Казкі дапамагаюць дзецям спасцігаць жыццё. Пасля прачытання мае юныя чытачы зразумеюць, што азначаюць адвечныя каштоўнасці і якой яны робяць асобу. Сціпласць, спагада, шчырасць, дабрыня, сумленне -- гэта тое, што неабходна мець кожнаму, а нахабства, эгаізм прыводзяць да непрыемнасцей і праблем. 

— Як успрынялі кнігу Вашы вучні? 

— Мая казка ім спадабалася. Калі ўсё атрымаецца — п’есу паставіць школьны тэатральны гурток, які плануецца адкрыць з наступнага навучальнага года. Вельмі радуе, калі твае казкі натхняюць на творчасць іншых людзей. 

— Што сказаў пра яе Ваш сын? 

— Мой сын Станіслаў добра ведаў сюжэт казкі, бо не толькі чытаў яе ў рукапісу, але і бачыў пастаноўку на сцэне. Навізна была толькі ў форме — цяпер у выглядзе кнігі. Нават дарослыя дзеці любяць разглядаць малюнкі. Так што цяпер ён пабачыў маіх герояў яшчэ і ў ілюстрацыях. Яму падабаецца гэтая казка і асабліва знаходлівы і вясёлы праныра Вусень. 

— Вы з’яўляецеся аўтарам ужо многіх кніг. У чым адрозненне гэтай ад папярэдніх? 

— Гэтая казка цудоўным чынам ператварылася ў кнігу, бо першапачаткова кніга не планавалася. А яшчэ казка незвычайная тым, што для яе стварэння мне давялося стаць кветкавай феяй, каб трапіць у свет раслін і пабачыць, што цікавага ў ім адбываецца. Думаю, я ў патрэбны час апынулася на патрэбным кветніку. Як раз у той самы момант, калі там адбываліся такія дзівосныя, напружаныя і цікавыя падзеі. Расказала ўсё, што пабачыла і пачула... 

— Як у Вас «нараджаюцца» задумкі кніг? У якія моманты ўзнікае натхненне? У якім настроі пішаце? 

— Я не магу растлумачыць, як з’яўляюцца задумкі. Персанажы проста «стукаюцца» ў маё уяўленне, а мне застаецца толькі гасцінна запрасіць іх увайсці. Далей яны самі мне ўсё расказваюць і паказваюць.Толькі запісвай! І натхненне прыходзіць не па ўзгодненым са мной графіку. У яго свой рэжым... Што да настрою… Можна сесці за камп’ютар у бадзёрым настроі ці спакойным, можна ў вясёлым ці сумнаватым. А потым узнікае творчы настрой, дадаецца казачны, прымешваецца натхнёны… і я трапляю ў сваю казку, якую ствараю непасрэдна цяпер.

 

— Вы сапраўды такая прыгожая і незвычайная, як сапраўдная кветкавая фея! Можа падзеліцеся сакрэтам Вашай прыгажосці з чытачамі? 

— Дзякую за камплімент, спадарыня Алеся! Думаю, калі ствараеш у сваім уяўленні нейкі вобраз (скажам, кветкавай феі), то становішся падобным да яе. І калі я сапраўды нагадваю яе і пры гэтым гарманічна выглядаю ў вобразе, значыць усё атрымалася...

Інтэрв’ю правяла вядучы рэдактар Алеся Коршак

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП