Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

“Кніжныя скарбы Беларусі”: Трэці раз на Гродзеншчыне ладзіцца фестываль кнігі

Сёлета, 15 чэрвеня 2019 года, на пляцоўцы замкавага комплекса “Мір” пройдзе III Фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”.

Арганізатары свята, якое адначасова стане і кніжным кірмашом, – Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі філіял “Белсаюздруку” і Гродзенскі філіял “Белкнігі”. Ужо зараз да ўдзелу у праекце запрошаны выдавецтвы “Беларусь”, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Мастацкая літаратура”, Выдавецкі дом “Звязда”, “Народная асвета”, выдавецтвы “Пачатковая школа” і “Адукацыя і выхаванне”, паліграфкамбінат імя Якуба Коласа, выдавецтвы “Папуры”, “Рэгістр” і шмат хто яшчэ.

– Фестываль праводзіцца не ўпершыню, – расказвае кіраўнік Гродзенскага філіяла “Белсаюдруку” Павел Скрабко. – Раней мы збіраліся ў Гродна. Але вось зараз падумалі, чаму б не ў Міры, не ў Мірскім замку… Ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва музейнага комплексу, а таксама кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама і Карэліцкага райвыканкама. Прызнацца, перажываем, наколькі збяруцца цікаўныя да кнігі экскурсанты. Пэўна, шмат што залежыць ад рэкламы праекта, ад таго, наколькі на яго звернуць увагу ў сацыяльных сетках. У любым выпадку лічым, што ў нас павінна атрымацца. Акцэнт зробім на прапаганду асветніцкай, гістарычнай, краязнаўчай кнігі, на тыя выданні, якія расказваюць пра Беларусь сённяшнюю і павінны спрыяць развіццю турызму ў нашай краіне.

Арганізатары фестывалю яшчэ спадзяюцца і на тое, што да ўдзелу ў рабоце на пляцоўцы Мірскага замка спрычыняцца і пісьменнікі краіны. Асабліва тыя, хто працуе на гістарычнай ніве, хто імкнецца ў сваіх творах расказаць пра нашу Айчыну ў розныя часіны яе лёсу. На Гродзеншчыне жыве нямала апантаных краязнаўцаў. У Гродна – літаратурны краязнаўца, кандыдат філалагічных навук Аляксей Пяткевіч, у Слоніме – аўтар дзясяткаў кніг па гісторыі Слоніма і ваколіц, адкрывальнік многіх забытых у літаратуры імёнаў паэт і драматург Сяргей Чыгрын, у Навагрудку – дасведчаны міцкевічазнаўца Мікалай Гайба… Несумненным упрыгожваннем фестываля “Кніжныя скарбы Беларусі” могуць стаць аўтограф-сесіі, прэзентацыі іх кніг. Ды і чаму б з усёй Беларусі не прыехаць на пляцоўку Мірскага замка краязнаўцам, гістарычным пісьменнікам?! Тым болей, што і 2019 год у нашай краіне з’яўляецца Годам малой радзімы. Значыць, самы час праявіць увагу да краязнаўства, рэгіёназнаўства.

 

Па матэрыялам сайта Міністэрства інфармацыі РБ

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП