Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

20-га лістападу ў Дзяржаўным музею гісторыі беларускай літаратуры прайшло мерапрыемства “Веліч спадчыны і гонар літаратуры”. У рамках гэтагай падзеі  была праведзена прэзентацыя кніг беларускага гісторыка, пісьменніка і перакладчыка Юрыя Кур’яновіча - кніга пра выдатнага ўкраінскага літаратара, навукоўца-хіміка, педагога, аднаго з першых украінскіх авіятараў – Пятра Франко (1890 – 1941) і дзве кнігі, якія выйшлі ў нашым выдавецтве: «Старажытная Лошыца» ды «Тураў: старажытны і сучасны».
На мерапрыемстве прысутнічалі пісьменнікі, мастакі, журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь». Вядучай была загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу Вольга Гулева. З прывітальным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторымі беларускай літаратуры Рыбакоў Міхаіл Леанідавіч. Пасля гэтага сам аўтар расказў пра свае кнігі. Акрамя гэтага, тыя хто прысутнічаў маглі пачуць словы Галіны Яўхімаўны Калюжнай, Уладзіміра Барысенкі, Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, Алеся Сямёнавіча Гібок-Гібкоўскага,  Вішнеўскана Аляксея Фёдаравіча, Валерыя Мікалаевіча Герасімава,  Наталлі Барысаўны Кучмель, Генадзя Вечаслававіча Кажамякіна ды Кастуся Цыбульскага. Таксама выступіў гурт «Матуліна хата» (Кацярына Пяршлевіч, Аляксандр Радчанка) пад кіраўніцтвам Міколы Котава.

 

 

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП