Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

 

Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь» сёння сталі ўдзельнікамі анлайн канферэнцыі, якую правёў кандыдат навук па сацыяльных камунікацыях, дацэнт кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя В. Г. Караленкі Глеб Кудрашоў.Форум  адбыўся з нагоды Дня славянскай пісьменнасці і культуры, а тэма лекцыі гучала так: «Білоруськомовні книжкові інтерпретації “Енеїди” Івана Котляревського».  

Паэма Івана Катлярэўскага «Энеіда» была ўпершыню апублікавана ў 1798 годзе. Аўтара твора заслужана лічаць пачынальнікам новай украінскай мовы і літаратуры.

 

 Гэту кнігу перакладалі і на іншыя мовы. На беларускай мове «Энеіда» выйшла ў свет у 1969 годзе ў перакладзе Аркадзя Куляшова ў нашым выдавецтве.Мінскае выданне аздобілі беларускія графікі Уладзімір і Міхаіл Басалыгі.

 У працэсе тэлемаста яго ўдзельнікі, а іх было больш за 20 чалавек, абмяняліся сваімі думкамі наконт гэтага выдання, а мадэратар форуму расказаў аб тым, наколькі пладатворнай была мінулагодняя кніжная выстава у Палтаве, у якой, дарэчы, прыняў удзел і дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын. Глеб Кудрашоў падкрэсліў, што кніга «Энеіда» ў сістэме беларуска-ўкраінскіх гуманітарных сувязяў працягвае паспяхова выконваць ролю медыума міжкультурных камунікацый дзвюх краін — гістарычна непарыўнага працэсу стасункаў, узаемнага спазнавання народаў, узаемаўплыву і  ўзаемаўзбагачэння культур. 

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП