Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

ВЫДАВЕЦТВА «Беларусь» запускае тыраж кнігі «Цяпло Жыровіцкай святыні» пісьменніка i краязнаўцы Сяргея Чыгрына, які жыве ў Слоніме і піша з вялікім веданнем справы. Кніга пра духоўную сувязь ураджэнцаў і жыхароў слонімскага краю з Жыровіцкай святыняй, уводзіць у курс справы намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» Марына Ланцэтава:

— Аўтар расказаў пра святыя крыніцы ў Жыровічах, лёс старажытных скарбаў Слонімшчыны, Серафіма Жыровіцкага, грамадскіх дзеячаў Яўгена і Уладзіміра Хлябцэвічаў, пра паэта Гальяша Леўчыка, Валянціна Таўлая, Алега Лойку, Алега Бембеля, таго ж самага Зніча, пра тэатр Міхаіла Фрыдмана. Словам, у «Цяпле…» шмат вядомых персаналій, а таксама паданні пра дзівосныя цялесныя і духоўныя вылячэнні людзей, гісторыя ўзнікнення іконы і манастыра на яе месцы. Шмат фота, галоўным чынам чорна-белых архіўных, — атрымаюцца рарытэтныя 110 старонак. Тыраж 700 экзэмпляраў хутка паступіць у кніжны гандаль па ўсёй Беларусі, пераважна на Гродзеншчыне і Слонімшчыне.

А вось «Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр» — гэта альбом, які выдавецтва «Беларусь» задумала ў канцы мінулага года, ён павялічанага фармату і на трох мовах — рускай, беларускай і англійскай. Аўтар тэксту  мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч, сярод фотаздымкаў ёсць архіўныя, але большасць — новыя, дзе ўнутранае і знешняе ўбранства манастыра пасля рамонту, выгляд зверху з квадракоптара. Прадстаўнічы альбом даступны для шматлікіх паломнікаў, таму што, па-першае, кампактны, а па-другое — недарагі, яго выхад прафінансавала Міністэрства інфармацыі.

Оригинальная публикация: https://www.sb.by/articles/radki-uzyatyya-z-vechnastsi.html?fbclid=IwAR2bspuz29ilC7E7w7qQhxxcfUBIiLwRGq3LFhSCnclD3lS1l1t9EQq-7QI
Автор: Елена Басикирская

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП