Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

Калегі-мастакі называлі яго беларускім Рэмбрандтам…

                                                           

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом вядомага беларускага мастака Анатоля Александровіча, які пакінуў прыкметны след і ў кніжнай графіцы.

Варта ўзгадаць хаця б некаторыя кнігі, якія не ў апошнюю чаргу засталіся ў памяці чытача ў Беларусі дзякуючы ілюстрацыям менавіта А. Александровіча: «Ваніна Ваніні» Стэндаля, «Замак Боўдзі» Арчыбальда Кроніа, «Усе людзі ворагі» Рычарда Олдынгтана, «Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!..» народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, анталогія кубінскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову «Тытунёвая кветка», «Творы» Янкі Лучыны, «Памяць пра легенды» Кастуся Тарасава. Вось што піша кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч у прадмове да альбома: «Александровіч быў беларусам не толькі па паходжанню, але і па духу. Тэмай роднага краю, роднай культуры прасякнуты ўсе яго творы. У біяграфіі мастака ёсць цікавы штрых: яго продкі паходзяць са старажытнага дваранскага роду, які мае глыбокія гістарычныя карані і родавы герб. У сямейным архіве захоўваецца грамата аб патомнай дваранскай годнасці прадзеда. Відаць, нешта перадалася цераз гены, бо калегі Анатоля заўсёды заўважалі, што ў яго творах выразна прасочваецца нейкая «шляхетнасць», якая ідзе ад натуры самога Анатоля. Тыя, хто бачыў яго армейскія фотаздымкі, адзначаў, што просты салдацкі шынель сядзеў на ім, нібыта на героі рамана Булгакава…»

Першая персанальная выстаўка А. Александровіча адбылася ўжо ў той час, калі мастак пайшоў з жыцця. Экспанавалася яна ў лютым – сакавіку 2018 года. Усяго было прадстаўлена каля 80 работ таленавітага майстра. Здаецца, альбом, які зараз выходзіць у «Беларусі», дае ўсе магчымасці болей шырока ўявіць масштаб здзейсненага яркім, арыгінальным творцам. Відавочна, што прэзентацыя альбома (а мяркуемы наклад яго выдання – 500 экзэмпляраў) павінна стаць вялікай падзеяй і ў кніжнай справе, і ў справе ўшанавання памяці Анатоля Александровіча. Несумненна, новая ўвага да яго творчай спадчыны павінна і разварушыць мастацтвазнаўцаў краіны, павінна падштурхнуць іх да абмеркавання творчасці адметнага мастака.

Мікола Берлеж

Выява: ілюстрацыя да зборніка Я. Коласа «Песні жальбы», 1984

http://sozvuchie.by/component/k2/item/7000-kalegi-mastaki-nazyvali-yago-belaruskim-rembrandtam.html?fbclid=IwAR3ORJVvaB7uG7TsIhFPpW4hh8pPoEZRnnKtMpxOGhHtdYh3kqrMuE3EUh0

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП