Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7
Квэст ўсё! Прыйшоў час падвесці вынікі самай маштабнай гульні па творах Уладзіміра Караткевіча ў горадзе Бялынічы на Дзень беларускага пісьменства.
Усе ў захапленні ад незвычайных заданняў, якія заваявалі сэрцы моладзі і дарослых. Па апытаннях удзельнікаў квэста мы даведаліся, што такую цікавую і займальную падзею трэба праводзіць увесь час, што касцюмы персанажаў выразна падабраныя пад раман "Чорны замак Альшанскі", што цяпер захацелася перачытаць гэтую кнігу яшчэ раз.
Некалькі сотняў чалавек змаглі знайсці скарбы князя, а некаторыя з іх паспелі атрымаць у падарунак кнігу беларускай пісьменніцы Ліны Багданавай «Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі».
Дзякуючы гарадскому квэсту людзі:
• пазнаёміліся з кнігай Караткевіча бліжэй;
• зрабілі памятнае фота з героямі рамана;
• навучыліся заўважаць дэталі і прыслухоўвацца да падказак;
• выдатна правялі час са сваімі роднымі і блізкімі на Дзень пісьменства.
Па матэрыялах Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь: https://www.facebook.com/MininformBelarus/posts/1405734559631839