Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

Падзякай Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны Мікалай Чэркас, адзін з аўтараў кніг «Беловежское диво» і «Царские охоты в Беловежской пуще», якія выйшлі ў выдавецтве «Беларусь». Узнагароджанне адбылося ў час святочнай імпрэзы  «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына», якая прайшла  11 сакавіка ў краме «Светач».

Кніга «Беловежское диво»  ўпершыню была надрукавана ў 2009 годзе, стала пераможцай конкурсу «Искусство книги — 2009» ды атрымала дыплом і  статуэтку «Золотой фолиант» як лепшае літаратурна-мастацкае  выданне ў намінацыі  «Сокровища Родины». У новым выданні апісана гісторыя і сучаснасць Белавежскай пушчы, а таксама былі змешчаны лепшыя здымкі з  фотапастак і архіўныя фатаграфіі, якія дагэтуль не публікаваліся.

У кнізе  «Царские охоты в Беловежской пуще» распавядаецца пра знаходжанне ў Белавежскай пушчы расійскіх імператараў, іх паляванні і забавы.

Таксама ў рамках імпрэзы дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын прэзентаваў новую кнігу «Брест на перекрестках уникальных судеб» Мікалая Аляксеевіча Аляксандрава. Гэта выданне з серыі «Падарожжа па родным краі», якое выйдзе ў хуткім часе.

У кнізе сабраны аўтарскія мастацка-публіцыстычная нарысы пра ўраджэнцаў Брэста, а таксама пра людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі горада ці ўславілі яго. Нарысы заснаваны на архіўных сведчаннях, унікальных мемуарах нашчадкаў берасцейцаў. Некаторыя матэрыялы ўжо публікаваліся ў інтэрнэце ці ў прэсе, а з некаторымі чытачы пазнаёмяцца ўпершыню. Кніга будзе спрыяць выхаванню пачуцця патрыятызму, павагі да роднага горада і ўсёй краіны, а таксама ўкараненню гістарычнай памяці.

Фатаграфіі: Яна Сабіна  

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП