Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь» прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе прайшоў у Бялынічах. Да гэтага свята выдавецтва падрыхтавала некалькі кніжных праектаў.

У свет выйшла кніга «Вітольд Бялыніцкі-Біруля», якая ўтрымлівае звесткі пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага беларускага жывапісца-імпрэсіяніста, а таксама больш за 130 рэпрадукцый яго твораў. Пазнаёміцца з кнігай змогуць і наведвальнікі Бялыніцкага раённага мастацкага музея  імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

Наступнае выданне, якое выдавецтва падрыхтавала да свята - альбом «Ларыса Журавовіч». Выданне прысвечана творчасці беларускай мастачкі Ларысы Журавовіч, якая ўсё жыццё жыве і працуе ў сваім родным горадзе Бялынічы на Магілёўшчыне.

Самыя маленькія госці свята змаглі пазнаёміцца з героямі кнігі Ліны Багданавай «Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі».

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП